У сувязі з правядзеннем рамонтных работ да 17.00 не будзе працаваць святлафорнае рэгуляванне паблізу дома нумар 3 па праспекце Пераможцаў. Аб гэтым паведамілі БелТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
ДАІ просіць удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту, быць уважлівымі і прытрымлівацца ПДР.