Top.Mail.Ru
77

Святлафоры з дадатковым сігналам тэсціруюць на некаторых скрыжаваннях у Мінску

Абноўленыя святлафоры ў эксперыментальных мэтах устанавілі на некалькіх участках дарог у Мінску. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Для павышэння бяспекі дарожнага руху і папярэджання вадзіцеляў аб неабходнасці прадастаўлення перавагі пешаходам або транспарту сталічнай Дзяржаўтаінспекцыяй, па ўзгадненні з Галоўным упраўленнем ДАІ МУС, у эксперыментальных мэтах на шэрагу рэгуляваных скрыжаванняў горада жоўты сігнал святлафора дапаўняецца бела-месяцовым сігналам. Ён паказвае від канфлікту, а менавіта скрыжаванне напрамку руху вадзіцеля з напрамкамі руху пешаходаў, веласіпедыстаў, аўтамабіляў ці трамваяў. Яго мігценне нагадвае вадзіцелям аб неабходнасці прадаставіць перавагу пешаходам або транспарту пры павароце. Пры яго адключэнні для напрамку, якому неабходна прадаставіць перавагу, уключаецца забараняльны сігнал святлафора.

«Святлафоры з новым размяшчэннем інфармацыйных секцый ужо ўстаноўленыя на скрыжаванні вуліц Шаранговіча і Якубоўскага, пр. Дзяржынскага і вул. Гурскага, а таксама пр. Незалежнасці і вул. Астрашыцкай», — адзначыў намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў улічваць гэту інфармацыю і пры наяўнасці на святлафоры падобных сігналаў кіравацца імі, каб пазбегнуць учынення ДТЗ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю