Top.Mail.Ru
113

Святлана Юркевіч: Pоstmarket.by прадстаўляе роўныя магчымасці набыцця тавараў як гарадскому, так і сельскаму насельніцтву

Аб ходзе рэалізацыі і асвятлення праекта па стварэнні айчыннага маркетплэйсу генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч расказала ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Паводле яе слоў, у эпоху імклівага развіцця трансгранічнага гандлю і анлайн-спажывання РУП «Белпошта» імкнецца не толькі захоўваць вернасць традыцыям паштовай сувязі, але і актыўна ўбудоўвацца ў лічбавую эканоміку. Для гэтага з лістапада 2025 года ў прамысловую эксплуатацыю быў уведзены айчынны маркетплэйс Pоstmarket.by.


— Ён прадастаўляе роўныя магчымасці набыцця тавараў гарадскому і сельскаму насельніцтву, стварае спрыяльныя ўмовы для паляпшэння якасці жыцця нашых грамадзян па ўсёй тэрыторыі краіны. Ключавой перавагай пляцоўкі з’яўляецца яе развітая інфраструктура, а менавіта больш за 2800 аб’ектаў паштовай сувязі, звыш 17 000 супрацоўнікаў, больш за 6000 прылад апаратна-праграмнага комплексу «Мабільны паштальён», які дазваляе аказваць увесь спектр паслуг па-за стацыянарнымі аб’ектамі паштовай сувязі, уласны аўтатранспарт і наяўнасць маршрутаў мотадастаўкі па ўсёй тэрыторыі сельскай мясцовасці, — падкрэсліла Святлана Юркевіч.

Інтэрнэт-пляцоўка створана на базе ўжо існуючай лічбавай экасістэмы «Белпошты», таму актыўныя карыстальнікі айчыннага маркетплэйсу, колькасць якіх ужо перавышае 700 тысяч, могуць рабіць пакупкі на пляцоўцы без паўторнай аўтарызацыі і рэгістрацыі. Па словах генеральнага дырэктара, на дадзены момант на пляцоўцы зарэгістравана ўжо больш за 250 прадаўцоў, якія прапануюць звыш 17 тысяч найменняў тавараў. Лідзіруючыя пазіцыі ў асартыменце займаюць адзенне, абутак, аксесуары, тавары для дома і сада, а таксама катэгорыя прыгажосці і здароўя. Для зручнасці карыстальнікаў запушчаны і паспяхова функцыянуюць мабільныя дадаткі для iOS і Android.

Гаворачы аб планах развіцця, Святлана Юркевіч падкрэсліла:

— Мэтай работы інтэрнэт-пляцоўкі на бягучы год мы ставім ахоп новых карыстальнікаў, маштабаванне існуючых сэрвісаў, дасягненне планавых паказчыкаў: па колькасці прадаўцоў на пляцоўцы — не менш за 1000, па колькасці размешчаных картак тавараў — не менш за 50 тысяч.

Для гэтага платформа будзе дапрацоўвацца: ужо паляпшаецца інтэрфейс, спрашчаюцца механізмы загрузкі картак для прадаўцоў, укараняюцца інструменты аналітыкі.

Амина НАЗАРАВА
Фота з адкрытых крыніц



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю