Top.Mail.Ru
201

Святочныя гулянні ў Магілёве арганізаваны на сямі адкрытых пляцоўках

Яркія выступленні, навагоднія хіты, сустрэчы з Дзедам Марозам і інтэрактыўныя забавы чакаюць жыхароў і гасцей Магілёва на святочных гуляннях з 1 па 9 студзеня. Пра гэта БелТА расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме.


На плошчы Адзінства 1 студзеня з 18:00 да 21:00 пройдзе дыска-праграма «Навагоднік ад душэўнага радыё». Для тых, хто хоча адзначыць свята ў розных кутках горада, у гэты дзень арганізуюць гулянні на сямі адкрытых пляцоўках: у скверы «700-годдзе Магілёва» (каля кінатэатра «Космас»), на вуліцах Бярозаўскай, Крупскай, Цярохіна — Златавустаўскага, А. Куляшова і Прафсаюзнай, а таксама каля Палаца гімнастыкі і Дома культуры філіяла ААТ «БЕЛАЗ».

У парку Падніколле 2 студзеня ў 12:00 пройдзе сямейнае свята «Цуды там, дзе ў іх вераць...». У 18:00 на плошчы Адзінства пачнецца «Аліўе-шоу» — інтэрактыўная праграма з розыгрышамі, падарункамі і яркімі нумарамі, якая працягнецца да 21:00.

3 студзеня з 16:00 да 18:00 магілёўцаў запрашаюць на канцэрт «Снежны шлягер, або З песняй у Новы год!», дзе прагучаць самыя любімыя навагоднія мелодыі і пройдуць творчыя выступленні.

Калядныя традыцыі працягнуцца 7 студзеня. У Пячэрскім лесапарку пройдзе народнае свята «Пайшла Каляда калядуючы...», у Падніколлі — гулянні «Каляды ў Падніколлі», а на стадыёне «Тарпеда» адбудзецца зімовае спартыўна-забаўляльнае свята «З Калядамі — 2026!». У гэты дзень у мікрараёнах Грышына і Крывуліна арганізуюць вулічныя гулянні «Чараўніцтва на Каляды».

А канцэрт-віншаванне «Давайце верыць у цуды» пройдзе 9 студзеня ў рамках дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» ў Доме ветэранаў (або Доме культуры) горада Магілёва

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю