Пачаўся Першасвяціцельскі візіт Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў межы Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамляе БелТА.
У ходзе візіту ў Беларусь прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы суправаджаюць кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі мітрапаліт Васкрасенскі Грыгорый; асабісты сакратар Свяцейшага Патрыярха Кірыла епіскап Раменскі Аляксій; кіраўнік Патрыяршай службы пратакола протаіерэй Андрэй Бандарэнка; кіраўнік прававога ўпраўлення Маскоўскай Патрыярхіі ігумення Ксенія (Чарнега) і інш.
У аэрапорце прадстаяцеля РПЦ сустракалі Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Амвросій, епіскап Нясвіжскі Аўксенцій, духавенства БПЦ.
Таксама ў ліку тых, хто сустракаў, былі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў, намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак.
Падчас Першасвяціцельскага візіту Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніць набажэнствы ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска і ў Крыжа-Узвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага мітрапалічага манастыра горада Полацка.