Top.Mail.Ru

Свёнтак выйграла турнір WTA-1000 у Таронта

Польская тэнісістка Іга Свёнтак стала пераможцай турніру WTA-1000 у канадскім Таронта з прызавым фондам $7,4 млн, паведамляе БелТА.


У вырашальным паядынку восьмая ракетка планеты перайграла ў двух сэтах прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну, якая займае другое месца ў рэйтынгу WTA, — 6:2, 6:3.

Лідар сусветнага рэйтынгу беларуска Арына Сабаленка на гэтым турніры перамагла кітайскую тэнісістку Чжан Шуай (62-і нумар рэйтынгу WTA) — 6:3, 6:4 і японку Маюку Учыжыму (111) — 6:3, 6:3, а ў 1/8 фіналу ўступіла расіянцы Кацярыне Аляксандравай (19) — 6:7 (4:7), 6:4, 4:6.

У 2025 годзе пераможцай турніру ў Таронта была канадская тэнісістка Вікторыя Мбока, якая абыграла ў фінале японку Наомі Осаку. Арына Сабаленка ў мінулым годзе ў Канадзе не выступала, а ў 2024 годзе дайшла да чвэрцьфіналу, у якім уступіла прадстаўніцы ЗША Амандзе Анісімавай.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю