Top.Mail.Ru
263

Свёнтэк і Бенчыч выйшлі ў паўфінал Уімблдонскага турніру

На Уімблдонскім тэнісным турніры вызначыліся ўсе паўфіналісткі жаночага адзіночнага разраду, паведамляе БелТА.


У першым сённяшнім чвэрцьфінале полька Іга Свёнтэк (4-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перайграла ў дзвюх партыях расіянку Людмілу Самсонаву (19) — 6:2, 7:5. У паўфінале саперніцай Свёнтэк будзе швейцарская тэнісістка Белінда Бенчыч (35), якая абгуляла на дзвюх тай-брэйках расіянку Міру Андрэеву (7) — 7:6 (7:3), 7:6 (7:2).

У другім заўтрашнім матчы за выхад у фінал першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка сустрэнецца з прадстаўніцай ЗША Амандай Анісімавай (12). Учора ў чвэрцьфінале Сабаленка адолела ў трохсеткавым паядынку немку Лаўру Зігемунд (104) — 4:6, 6:2, 6:4, а Анісімава перайграла расійскую тэнісістку Анастасію Паўлючэнкаву (50) — 6:1, 7:6 (11:9).

У першым мужчынскім паўфінале дзеючы чэмпіён Уімблдона іспанец Карлас Алькарас (2) згуляе з амерыканцам Тэйларам Фрыцам (5). Другая пара паўфіналістаў вызначыцца сёння позна вечарам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю