«Паводле аператыўных даных на 29 красавіка, яравых культур у краіне пасеяна на плошчы 1252 тыс. га, што складае 55 працэнтаў ад агульнай плошчы пад сяўбу 2294 тыс. га», — расказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей засеяна: у Гродзенскай — 205 тыс. га (62 працэнты ад плана), Брэсцкай — 248 тыс. га (60 працэнтаў), Віцебскай — 186 тыс. га (58 працэнтаў ад плана), Магілёўскай — 174 тыс. га (53 працэнты ад плана), Мінскай — 260 тыс. га (52 працэнты ад плана), Гомельскай — 179 тыс. га (45 працэнтаў ад плана).
Лён пасеяны на плошчы 44 тыс. га, што складае 99 працэнтаў ад плана 44 тыс. га, кукуруза — на 347 тыс. га (27 працэнтаў ад плана 1 млн 283 тыс. га). У разрэзе абласцей кукурузай засеяна планавых плошчаў: Брэсцкая — 35 працэнтаў, Гродзенская — 33 працэнты, Мінская — 28 працэнтаў, Віцебская — 26 працэнтаў, Гомельская — 21 працэнт, Магілёўская — 17 працэнтаў.
Сяўба яравога рапсу выканана на плошчы 34 тыс. га, што складае 87 працэнтаў ад плана 40 тыс. га.
Цукровыя буракі пасеяны на плошчы большай за 105 тыс. га, што складае 99 працэнтаў ад планавай плошчы 106 тыс. га.
Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу 2026 года накоплена 777 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 93 працэнты ад плана.
Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу ўнесена 39 млн т, што складае 75 працэнтаў ад вывезенага.
Бульба ва ўсіх рэгіёнах краіны пасаджана на плошчы 5 тыс. га, што складае 22 працэнты ад плана ў памеры 22 тыс. га. У разрэзе абласцей пасаджана планавых плошчаў: Гродзенская — 32 працэнты, Брэсцкая — 28 працэнтаў, Гомельская — 27 працэнтаў, Мінская — 27 працэнтаў, Віцебская — 7 працэнтаў, Магілёўская — 6 працэнтаў.