Top.Mail.Ru

Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых у Беларусі выканана на 16 % плошчаў

Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) у Беларусі выканана на 16 % плошчаў, паведамляе БелТА.


Паводле аператыўных даных на 25 сакавіка, у краіне ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеяна на плошчы 91 тыс. га, што складае 16 % ад агульнай плошчы пад сяўбу ў 552 тыс. га. 

У Брэсцкай вобласці сяўба выканана на 53 тыс. га, што складае 62 % ад планавых плошчаў, Гродзенскай — 21 тыс. га (28 %), Мінскай — 6 тыс. га (9 %), Гомельскай — 7 тыс. га (7 %), Магілёўскай — 2 тыс. га (больш за 2 %), у Віцебскай вобласці — больш за 1 тыс. га (1 % ад плана).

Закрыццё вільгаці праведзена на плошчы 392 тыс. га, што складае 28 % ад плана 1 млн 375 тыс. га.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу 2026 года назапашана 608 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 73 % ад плана ў 836 тыс. т дзеючага рэчыва.

Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу вывезена 46 млн т, унесена на палі 19 млн т, што складае больш за 42 % ад вывезенага.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю