Top.Mail.Ru

Сяўба яравых культур блізкая да завяршэння

Пра гэта можна меркаваць па аператыўных даных Мінсельгасхарча, які агучыў даныя пасяўной па выніках 18 мая. Так, яравых культур у краіне пасеяна на плошчы 2 мільёны 133 тысячы гектараў, што складае 94 % ад агульнай плошчы сяўбы ў 2 мільёны 294 тысячы гектараў.


У Брэсцкай вобласці ўжо засеяна 417 тысяч гектараў (або 101 % ад планавых плошчаў), у Віцебскай — 276 тысяч гектараў (90 % ад плана), Гомельскай — 356 тысяч (89 % ад плана), Гродзенскай — 318 тысяч (96 % ад плана), Мінскай — 473 тысячы (95 % ад плана) і Магілёўскай — 293 тысячы гектараў (89 % ад плана).

Кукурузай усяго ва ўсіх рэгіёнах краіны засеяна 1 мільён 134 тысячы гектараў, што складае 88 % ад плана.

Пасеяна грэчкі 7 тысяч гектараў, што складае 50 % ад плана. Проса пасеяна больш за 3 тысячы гектараў, што складае 39 % ад планавых плошчаў.

Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу ўнесена больш за 45 мільёнаў тон, што складае 83 % да вывезенага.

Бульба ва ўсіх рэгіёнах краіны пасаджана на плошчы 20 тысяч гектараў, што складае 89 % ад плана. У разрэзе абласцей пасаджана планавых плошчаў: Брэсцкая — 91 %, Віцебская — 59 %, Гомельская — 94 %, Гродзенская — 99 %, Мінская — 84 %, Магілёўская — амаль 100 %.

Агароднінных культур (капуста, буракі, морква і іншыя) пасеяна на плошчы больш за 6 тысяч гектараў, што складае 81 %.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю