Аграрыі пасеялі 38% яравых культур на плошчы 877,4 тыс. га, у тым ліку сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 523,7 тыс. га, што складае 90,9% ад плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Тры вобласці рэспублікі — Брэсцкая, Гомельская і Мінская — сяўбу ранніх яравых збожжавых ужо завяршылі, работнікі АПК Гродзенскай вобласці ўшчыльную наблізіліся да выканання плана, там палявыя работы па гэтых відах выкананы на 98,3%. У Віцебскай вобласці пасеяна 83,3 тыс. га (64,8% да плана), у Магілёўскай — 98,2 тыс. га (89,5%).
Нарошчвае тэмпы сяўба цукровых буракоў (пасеяна 68,9% ад плана), а таксама яравога рапсу (38,6%) і лёну-даўгунцу (61,9%). Дынамічна ідуць пасадкі бульбы і агароднінных культур: так, караняплод аграрыі высадзілі на плошчы 2 тыс. га, што эквівалентна 11,9 працэнта да плана, а план па сяўбе агароднінных культур выкананы на 22,7%, у тым ліку па цыбулі — на 26,2%. Ва ўсіх рэгіёнах краіны закладваюцца новыя сады, работы па пасадках выкананы на 33,8 працэнта ад плана.
Глеба пад сяўбу яравых культур падрыхтавана амаль на 1,2 млн га, што складае 51,2% планавых значэнняў. Шэраг рэгіёнаў завяршылі другую падкормку культур: гаспадаркі Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей — азімага рапсу на зерне, работнікі АПК Мінскай вобласці — яшчэ і азімых збожжавых. Прадаўжаюць запасацца гаспадаркі і мінеральнымі ўгнаеннямі. Паводле даных на 21 красавіка, пад яравую сяўбу гэтага года назапашана 899,1 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 77% ад плана.
Для захавання неабходнай вільгаці ў глебе аграрыі праводзяць апрацоўку глыбокарыхліцелямі, план па гэтым відзе работ у краіне перавыкананы. Вядзецца таксама вапнаванне кіслых глеб, паколькі даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрымання аптымальнага глебавага асяроддзя, якое выканана на плошчы 71,6 тыс. га, што складае 28,8% ад плана. Прадаўжаюць ўносіцца арганічныя ўгнаенні.