Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, да роднай мовы і літаратуры — усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца. Значнае месца ў гэтым належыць кнігам. Каб зацікавіць дзяцей беларускай літаратурай, а таксама далучыць іх да беларускай культуры ўжо некалькі месяцаў у філіяле «Міхалішкаўская сельская бібліятэка» дзейнічае праект «Да роднай мовы крок зрабі».