Top.Mail.Ru
70

Сядзелка, нанятая для дапамогі пажылой мінчанцы, скрала ў яе бытавую тэхніку

Да пажылой мінчанкі прыйшла сядзелка, якую знайшлі па аб’яве і, замест аказання дапамогі па хатніх справах, паступова «сабрала» сабе кухню і тэлевізар.



У Фрунзенскі РАУС звярнулася мінчанка, якая паведаміла, што з кватэры яе маці знікла бытавая тэхніка.

Аператыўнікі падчас высвятлення абставін справы ўстанавілі, што да гэтага датычная жыхарка Магілёўскай вобласці. Яна прыехала ў сталіцу працаваць сядзелкай, але замест таго, каб даглядаць за пажылой жанчынай, вырашыла зарабіць грошы іншым спосабам.

Скарыстаўшыся даверам гаспадыні кватэры, падазраваная выкрала з кватэры блендар, кухонны камбайн, мясарубку і тэлевізар, а затым заклала іх у ламбард.

За гэта яна атрымала каля 2000 рублёў, якія патраціла на пагашэнне крэдыту, растэрміноўку і набыццё прадуктаў.

Скрадзеная тэхніка міліцыяй канфіскавана і вернута ўладальніцы. Заведзена крымінальная справа.

У сувязі з гэтым міліцыя нагадвае: запрашаючы ў дом на пастаяннай аснове асоб, якія аказваюць розныя паслугі, напрыклад клінінгавыя работнікі, нянькі, сядзелкі і г. д., патрабуйце ў кандыдата выпіску з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях (даведку аб адсутнасці судзімасці і прыцягненнях да адміністрацыйнай адказнасці); заключайце афіцыйны дагавор на аказанне адпаведных паслуг; выбірайце надзейныя месцы захоўвання каштоўных рэчаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю