«У існуючай сітуацыі ў якасці элемента стрымлівання мы былі вымушаны размясціць у сябе расійскую тактычную ядзерную зброю. У гэтых жа мэтах на тэрыторыі Беларусі быў размешчаны расійскі ракетны комплекс „Арэшнік“. Падпісаны летась Беларуссю і Расіяй Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы прадугледжвае выкарыстанне для абароны любых відаў зброі, уключаючы ядзерную. Падкрэсліваю: выкарыстанне для абароны. Наш адказ суразмерны нарастаючым выклікам і пагрозам нацыянальнай бяспецы і ўзроўню эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне, носіць выключна абарончы характар і ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з міжнародным правам, уключаючы Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі», — адзначыў беларускі дыпламат.
Ён нагадаў крытыкам, што яшчэ ў 2019 годзе Беларусь выступіла з ініцыятывай аб распрацоўцы шматбаковай палітычнай дэкларацыі аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці пасля развалу Дагавору аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. На жаль, нашу ініцыятыву не пачулі ці не захацелі пачуць і падтрымаць.