Top.Mail.Ru

Сям’ю года Беларусі выбіраюць у Палацы спорту

У Палацы спорту праходзіць фінал VII Рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года», перадае БелТА. 


Сем сем’яў з усіх абласцей Беларусі і Мінска прадставяць творчыя візітныя карткі, у якіх удзельнікі раскажуць пра свае традыцыі, захапленні і сямейны ўклад. У межах задання «Сям’я: формула шчасця» пройдуць і асобныя конкурсы для мам, татаў і дзяцей. Таксама будуць прадстаўлены сацыяльныя праекты, прысвечаныя Году беларускай жанчыны.

Намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч павітала ўсіх удзельнікаў конкурсу і адзначыла, што няма ў жыцці нічога больш важнага, чым сям’я, але не ўсе хутка і рана да гэтага прыходзяць, а тыя, хто сядзіць у гэтай зале, дайшлі да гэтага своечасова. «Насамрэч няма той моднай музыкі, якая б параўналася з дзіцячым смехам, няма той кампаніі ці таго мерапрыемства, якое б замяніла сустрэчу з бацькамі. Паказвайце прыклад усім, як правільна расстаўляць прыярытэты. Таму што самае важнае — гэта сям’я», — падкрэсліла яна.

Наталля Пяткевіч зачытала прывітальны адрас Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына. Таксама свае прывітанні накіравалі Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю