У ведамстве адзначылі, што гарантыі прадастаўляюцца па кожным напрамку жыццядзейнасці сям’і.
Так, бясплатны праезд прадастаўляецца беларускім школьнікам з 1 верасня па 30 чэрвеня ў гарадскім грамадскім транспарце.
Таксама прадугледжана аднаразовая дапамога да новага навучальнага года — 30 % БПМ на кожнага школьніка ў шматдзетнай сям’і. Ёсць ільгота для шматдзетных па аплаце за карыстанне школьнымі падручнікамі і дапаможнікамі.
Акрамя гэтага, гарантуецца бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі дзетак да трох гадоў, бясплатнае і льготнае забеспячэнне лекавымі сродкамі дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў.
Што датычыцца знаходжання малога ў дзіцячай дашкольнай установе, то бацькі аплачваюць толькі харчаванне ў перыяд наведвання ім дзіцячага садка, а ўсё астатняе субсідзіруецца дзяржавай. Бацькоўская аплата складае ўсяго толькі 13-15 % ад агульнай сумы ўтрымання дзіцяці ў дзіцячым садзе. Для сем’яў з двума дзецьмі плата за знаходжанне ва ўстанове яшчэ ніжэйшая, для шматдзетных сем’яў яна зніжаецца на 50 %. Калі дзіцячы сад наведвае дзіця з інваліднасцю, бацькі наогул вызваляюцца ад аплаты.
У ліку гарантый і бясплатнае харчаванне ў школах для навучэнцаў малодшых класаў. Акрамя таго, бясплатна харчуюцца ў школах таксама дзеці старэйшага ўзросту з малазабяспечаных, шматдзетных і іншых катэгорый сем’яў.
І ў завяршэнне ў ведамстве нагадалі аб пуцёўках у дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, якія таксама субсідзіруюцца дзяржавай.