Як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, па стану на 1 лютага 2026-га для шматдзетных сем’яў адкрыта 151 836 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал», у тым ліку 82,6 тысячы дэпазітных рахункаў на суму 826 мільёнаў долараў і 69,2 тысячы дэпазітных рахункаў на суму 1,85 мільярда рублёў.
Па стане на 1 лютага 2026-га на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 102 074 заявы. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 81 814, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 11 149, на атрыманне адукацыі — 9 104, на набыццё тавараў для інвалідаў — 7.
Прынята 98 957 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх у Брэсцкай вобласці — 20 929, Віцебскай — 9 608, Гомельскай вобласці — 15 862, Гродзенскай вобласці — 11 829, Мінскай — 16 980, Магілёўскай — 9 982 і ў Мінску — 13 767.
У профільным міністэрстве нагадалі, што сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.
Дарэчы, з 1 студзеня 2026 года памер сямейнага капіталу складае 35 505 рублёў. У такім памеры сямейны капітал прызначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2026 года.