«Тэму сённяшняй размовы падказвае нам само жыццё. Асаблівы тыдзень цяпер, Тыдзень бацькоўскай любові, толькі адзначылі Дзень маці, наперадзе ў нас Дзень бацькі. І мне здаецца, такая асаблівая атмасфера цяпер пануе ва ўсёй краіне. І сёння з моладдзю мы гаворым пра мацярынства, пра дзяцінства, пра бацькоўства, пра традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Як ніхто, напэўна, наша пакаленне разумее, як важна з моладдзю пра гэта гаварыць», — сказала Вольга Шпілеўская.
Старшыня БСЖ заўважыла, што менавіта моладзі трэба будзе працаваць над дэмаграфічнай сітуацыяй. «А рабіць гэта можна толькі тады, калі моладзь дакладна ведае, разумее і ацэньвае, што такое сям’я, што такое дзеці, што такое адказнасць. І як важна, каб мы жылі ў сямейных адносінах, а не проста кожны чалавек сам па сабе, — сказала Вольга Шпілеўская. — Гісторыя эгаізму, якая выхоўвалася заходняй ідэалогіяй некалькі дзесяцігоддзяў, сышла кудысьці далёка ў нябыт. Нашы каштоўнасці — гэта сям’я, дом, побыт, мама, тата, браты, сёстры і вялікая сям’я».
Вольга Шпілеўская заўважыла, што моладзь вельмі чуйна адчувае фальш, яе ніколі нельга падмануць. «І моладзь давярае толькі канкрэтным прыкладам і канкрэтным справам. Таму і выхоўваць трэба на канкрэтных прыкладах, канкрэтных справах. І, уласна, мы гэта і робім», — сказала старшыня БСЖ, падкрэсліўшы асаблівую ролю ў гэтым працэсе жаночай грамадскай арганізацыі.
«Ніхто не сказаў, што сям’я — гэта проста, але сям’я — гэта класна. І такія каштоўнасці хочацца даносіць да моладзі. Таму мы пастараемся рабіць як мага больш і паказаць як мага больш прыкладаў для таго, каб маладыя людзі бачылі, што такое, калі ты жывеш з сям’ёй у шчасці», — рэзюмавала Вольга Шпілеўская.
Зносіны са студэнцкай моладдзю на адзіным дні інфармавання прайшлі ў рамках пасяджэнняў дыскусійнага клуба «Жанчына.by». У дыялогу прынялі ўдзел больш за 70 прадстаўнікоў студэнцкага актыву з усіх факультэтаў універсітэта.