Top.Mail.Ru

Сямёра беларусаў выступяць на юніёрскім першынстве свету па дзюдо ў Ташкенце

У сталіцы Узбекістана Ташкенце ў чацвер стартуе чэмпіянат свету па дзюдо сярод спартсменаў не старэйшых за 20 гадоў з удзелам беларусаў, паведамляе БелТА.



У склад нашай каманды ўвайшлі сямёра атлетаў. Гэта пераможца этапу юніёрскага Кубка Еўропы Рыгор Зурначан (да 60 кг), пераможца юніёрскага Гран-пры Станіслаў Альхоў (да 81 кг), а таксама прызёры міжнародных турніраў у катэгорыі U21 Арына Макеенка (да 48 кг), Дзіяна Грыгарэнка (да 52 кг), Соф’я Лісоўская (да 63 кг), Раман Кузняцоў (да 66 кг) і Арсеній Гладкіх (да 73 кг).

У першы дзень спаборніцтваў, 19 лістапада, на татамі выйдуць чацвёра прадстаўнікоў Беларусі, у пятніцу за медалі планетарнага форуму паспрачаюцца трое нашых дзюдаістаў. Усяго чэмпіянат свету сярод юніёраў не старэйшых за 20 гадоў сабраў у Ташкенце амаль 600 спартсменаў з 78 краін.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю