Top.Mail.Ru

Сярэбраных прызёраў чэмпіянату свету па пляжным футболе ўшаноўвалі ў НАК Беларусі

У Нацыянальным алімпійскім камітэце адбылася цырымонія ўшаноўвання нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе, паведамляе БелТА.


На чэмпіянаце свету па пляжным футболе 2025 года, які праходзіў у маі на Сейшэльскіх астравах, наша каманда дабілася лепшага выніку ў гісторыі, заваяваўшы сярэбраныя медалі. На групавым этапе беларусы абгулялі гаспадароў турніру (6:3), а таксама зборныя Японіі (6:3) і Гватэмалы (12:3). У плей-оф нашы хлопцы прайшлі Іран (4:3) і Сенегал (5:2), а фінале ўступілі бразільцам (3:4). Галкіпер беларускай каманды Міхаіл Аўгустаў быў названы лепшым варатаром чэмпіянату, у нападаючы Ігар Брыштэль стаў лепшым бамбардзірам і заняў другое месца ў галасаванні за званне лепшага іграка турніру.

«Многія гавораць, што беларусы стварылі сенсацыю, паколькі нашы спартсмены не такія моцныя ў гульнявых відах. Але я б не назваў гэта нечаканасцю, паколькі мы паказвалі выдатную гульню на ўсіх этапах турніру. Калі б не злашчасная купіна ў фінале, невядома, чым бы ўсё скончылася, — сказаў кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка. — Талент, памножаны на працавітасць, дае вынік, і наша зборная — яркі таму прыклад. Немагчыма перамагчы ў адзіночку, усё стала магчымым дзякуючы трэнерам, персаналу і заўзятарам, да гэтага поспеху мы ішлі ўсёй краінай. Хачу падзякаваць FIFA за тое, што мы граем з гербам на грудзях і спяваем свой гімн, а нашы гледачы хварэюць з дзяржаўнымі сцягамі. Упэўнены, наперадзе яшчэ шмат перамог, мы ў любым выпадку будзем вас падтрымліваць».

Грашовымі сертыфікатамі і каштоўнымі падарункамі з прысваеннем звання МСМК былі ўзнагароджаны футбалісты Вадзім Бокач, Іван Канстанцінаў, Алег Гапон, Ягор Гардзецкі, Ігар Брыштэль, Уладзімір Усціновіч, Арцемій Дрозд, Міхаіл Аўгустоў, Яўген Новікаў, Юрый Пятроўскі, Мікіта Чайкоўскі і Анатоль Рабко. Таксама былі адзначаны трэнерскі штаб на чале з галоўным трэнерам Нікаласам Альварада і медыцынскі персанал каманды.


Screenshot_149.jpg

«Другое месца для Беларусі — гэта таксама перамога. Калі б гадоў 20-30 таму нехта сказаў, што ў фінале футбольнага чэмпіянату свету будуць гуляць зборныя Бразіліі і Беларусі, усе б вырашылі, што гэта сон. Але ён стаў явай, — адзначыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. — Дзякуючы працаздольнасці, дысцыпліне, атмасферы ў калектыве і павазе да суайчыннікаў гэтая каманда ганарліва пранесла сцяг краіны на міжнароднай арэне, паказаўшы прадстаўнікам іншых гульнявых відаў спорту, што ўсё магчыма. Наша зборная расла з кожным сезонам, на планетарных форумах 2019 і 2021 гадоў было па адной перамозе, потым чацвёртае месца ў 2024-м, і вось зараз — другое. Гульня ёсць, сістэма працуе, так што на гэтым нельга спыняцца».

Міністр таксама дадаў, што кіраўніцтвам краіны сумесна з НАК і Мінспорту было прынята рашэнне аб зацвярджэнні прэзідэнцкай стыпендыі, якую члены нацыянальнай каманды па пляжным футболе будуць атрымліваць на працягу двух гадоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю