Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў верасні складзе Br980, паведамляе БелТА.
З 1 верасня павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій (па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з прычыны страты карміцеля). У выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі павялічыцца ў сярэднім на 5 %. У Мінпрацы звярнулі ўвагу, што гэта другое павышэнне ў бягучым годзе. Першае адбылося з 1 лютага на 10 %.
Паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў верасні 2025 года складзе Br980. Гадавое павелічэнне (у верасні 2025-га да верасня 2024-га) складзе Br167, або 20,5 %.
Тлумачыцца, што памер павелічэння працоўнай пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой — у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заробку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, устаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.
У цэлым у верасні выдаткі на выплату пенсій складуць каля Br2,2 млрд, з іх на павышэнне пенсій будзе накіравана Br107 млн.
Атрымальнікамі працоўных пенсій з’яўляюцца больш за 2,3 млн пенсіянераў.