Top.Mail.Ru

Сярэдні заробак у Беларусі ў чэрвені склаў Br2717, 8

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў чэрвені 2025 года склала Br2717,8. Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.



Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — Br3598, 2. У Мінскай вобласці яна склала Br2767, Гомельскай — Br2421,2, Гродзенскай — Br2420,6, Брэсцкай — Br2390,6,Магілёўскай — Br2301, 6 і Віцебскай — Br2289, 1.

Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — Br5773, фінансавай і страхавой дзейнасці — Br3922,9. Будаўніцтва — Br3405,1, прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць — Br3293, 5,прамысловасць — Br2863, 1, транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць — Br2580, 1.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю