Top.Mail.Ru

Сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку склаў Br 2613,5

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў красавіку 2025 года склала Br 2613,5, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.



Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — Br 3499,8. У Мінскай вобласці яна склала Br 2654,3, Гомельскай — Br2311,3, Гродзенскай — Br2357,9, Брэсцкай — Br2271,3, Магілёўскай — Br2181,3, Віцебскай — Br2175,8.

Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — Br5921,4, фінансавай і страхавой дзейнасці — Br4388,8. Прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць — Br3171,8, будаўніцтва — Br3115,7, прамысловасць — Br2782,8, транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць — Br2462,1.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю