Top.Mail.Ru

Сярэдні заробак у Беларусі ў лютым склаў Br2428,1

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў лютым 2025 года склала Br 2428,1, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.


Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — Br 3309,1. У Мінскай вобласці яна склала Br2442,7, Гомельскай — Br2169,7, Гродзенскай — Br2118, 7, Брэсцкай — Br2103, Магілёўскай — Br2014, 7, Віцебскай — Br2011.

Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — Br5845,2, фінансавай і страхавой дзейнасці — Br3905, 3. Прафесійная,навуковая і тэхнічная дзейнасць — Br2964,6, будаўніцтва — Br2812,3, прамысловасць — Br2553, 6, транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць — Br2292.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю