Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў снежні 2024 года склала Br2693,9, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Яна вырасла ў параўнанні з лістападам мінулага года больш чым на Br360.
Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — Br3792, 5. У Мінскай вобласці яна склала Br2703, 2,Гродзенскай — Br2326, 4, Гомельскай — Br2345,Брэсцкай — Br2436, 9,Віцебскай — Br2187, 1,Магілёўскай — Br2132, 6.
Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — Br7375,5, фінансавай і страхавой дзейнасці — Br4978, 8. Далей прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць — Br3625, 1,будаўніцтва — Br3143, 8,прамысловасць — Br2943, 4, транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць — Br2667, 2.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў лістападзе 2024 года склала Br2331,8.
Фота БелТА