Top.Mail.Ru

Сергяенка: Не будзь падзей 17 верасня 1939 года, Беларусь заставалася б разарванай, сем’і — падзеленымі

Не будзь падзей 17 верасня 1939 года, Беларусь і дагэтуль заставалася б разарванай, сем’і — падзеленымі, а беларусы — забылі родную мову, веру і традыцыі. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка на ўрачыстым сходзе да Дня народнага адзінства, які праходзіць у Авальнай зале, паведамляе БелТА.



«Не будзь гэтых падзей, не будзь волі, праяўленай кожным з іх удзельнікаў, Беларусь і дагэтуль заставалася б разарванай, нашы сем’і — падзеленымі, а беларусы — забылі родную мову, веру і традыцыі», — сказаў Ігар Сергяенка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў нагадаў, што менавіта тут, у Авальнай зале, 14 лістапада 1939 года на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР першага склікання быў прыняты Закон аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю