Сяргей Алейнік правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
На сустрэчу з членам Прэзідыума Савета Рэспублікі прыйшло нямала людзей, якіх цікавілі самыя розныя тэмы, у тым ліку тыя, якія тычацца ўдасканалення крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, работы праваахоўных і судовых органаў, прымянення грамадзянскага працэсуальнага заканадаўства, а таксама вырашэння пытанняў рэканструкцыі жылых і нежылых памяшканняў.
Акрамя таго, у цэнтры ўвагі падчас сустрэчы была тэма прымянення новых нормаў Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да фізічных асоб.
Сяргей Алейнік даў усе неабходныя тлумачэнні грамадзянам.
Па выніках асабістага прыёму адпаведныя даручэнні былі накіраваны рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання.