Сяргей Чыжык вызвалены з пасады першага намесніка старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адпаведны ўказ № 259 падпісаў 30 чэрвеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.
Будучыя кадравыя змены ў кіраўніцтве Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашэнка анансаваў на нядаўняй нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта. Тады кіраўнік дзяржавы даў зразумець, што назначэнне 22 мая Уладзіміра Караніка старшынёй Прэзідыума НАН — гэта не адзінае кадравае змяненне і рушаць услед іншыя. «У сувязі са зменамі, якія адбыліся і адбудуцца ў кіраўніцтве Акадэміі навук (неабходна правесці тэматычную нараду. — Заўв. БелТА). Адбудуцца — гэта таксама тэма, якая тычыцца не толькі мяне, але і вас перш за ўсё», — сказаў ён.
Прэзідэнт паведаміў, што ў планах на бліжэйшы час правесці нараду па дзейнасці НАН і з’езд вучоных. «За навуку трэба брацца сур’ёзна. Гэтая сфера ў Адміністрацыі Прэзідэнта практычна выключана, і я яе не бачу ў рабоце па арганізацыі працэсу навуковай дзейнасці, асабліва атрымання вынікаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.