Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны падрыхтаваны прагноз патрэбнасцей рынку працы да 2030 года. Сяргей Кацко назваў тры асноўныя напрамкі, якія будуць запатрабаваны на рынку працы ў бліжэйшыя пяць гадоў.
«Па-першае, кваліфікаваныя рабочыя — гэта фундамент эканомікі: слесары, будаўнікі, станочнікі. Па-другое, інжынерныя работнікі, але абавязкова з дадатковымі лічбавымі кампетэнцыямі. Трэці напрамак — гэта замяшчэнне пакаленняў у бюджэтнай сферы, перш за ўсё ў ахове здароўя і адукацыі. І, нарэшце, старэнне насельніцтва павялічвае попыт на сацыяльныя паслугі, таму названая сфера будзе актыўна развівацца», — сказаў ён.