Top.Mail.Ru
181

Сяргей РАЧКОЎ: «На тэрыторыі Саюзнай дзяржавы фарміруецца адзіная міграцыйная прастора»

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей РАЧКОЎ прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Агульная міграцыйная прастора дзяржаў СНД: сучасныя выклікі і перспектывы развіцця», якая адбылася ў Санкт-Пецярбургу.



Канферэнцыя з’яўляецца ключавым мерапрыемствам, якое праводзіцца МПА СНД пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Расійскай Федэрацыі ў рамках дзелавой праграмы Х юбілейнага Санкт-Пецярбургскага міжнароднага форуму працы. 

Цэнтральная тэма канферэнцыі — абмеркаванне новай рэдакцыі Канцэпцыі агульнай міграцыйнай прасторы. Таксама абмеркаваны пытанні гарманізацыі заканадаўства, лічбавізацыі міграцыйных працэсаў і рэгулявання рынку працы з удзелам краін Садружнасці. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел парламентарыі, міністры ўнутраных спраў, працы і сацыяльнага развіцця, кіраўнікі галіновых саветаў дзяржаў СНД, Выканаўчага камітэта СНД, а таксама прадстаўнікі аўтарытэтных міжнародных арганізацый і акадэмічнай супольнасці. 

Сяргей Рачкоў выступіў з дакладам на тэму «Значэнне міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы для забеспячэння бяспекі і ўстойлівага развіцця Беларусі і Расі».
«На тэрыторыі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў рамках зацверджанай Канцэпцыі міграцыйнай палітыкі фарміруецца адзіная міграцыйная прастора, з улікам міграцыйных працэсаў, што адбываюцца ў свеце, выкліканых рэзкім абвастрэннем міжнароднай абстаноўкі і неабходнасцю пошуку новых мадэляў і механізмаў вырашэння міграцыйных праблем», — канстатаваў Сяргей Рачкоў. 

Дэпутат звярнуў увагу на тое, што рэалізацыя гэтай Канцэпцыі дазволіла выйсці на новы ўзровень расійска-беларускага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў сферы міграцыі. «Сёння толькі скаардынаванае, агульнае рэгуляванне міграцыйных працэсаў на ўсёй тэрыторыі Саюзнай дзяржавы дае магчымасць стварыць умовы для забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, як адной з асноў устойлівага развіцця эканомік нашых краі», — перакананы парламентарый. 

Па словах Сяргея Рачкова, Саюзная дзяржава праводзіць больш дэмакратычную міграцыйную палітыку, чым так званы калектыўны Захад. «Для нас грамадзянскія свабоды і правы людзей не з’яўляюцца пустым гукам, — удакладніў ён. — Мы будзем і надалей прытрымлівацца сваіх прынцыпаў і практычных падыходаў».  

Старшыня Пастаяннай камісіі прапанаваў падумаць над тым, якія з дзейных фарматаў міждзяржаўнага супрацоўніцтва варта пашырыць або заснаваць новыя для магчымага паляпшэння міграцыйнай сітуацыі. «Ад эфектыўнасці прынятых рашэнняў і выканання дасягнутых дамоўленасцяў непасрэдна залежаць бяспека і сацыяльна-эканамічнае развіццё нашых краін, — падкрэсліў Сяргей Рачкоў. — Перакананы, што толькі аб’яднанне намаганняў дазволіць нам рэзультатыўна супрацьстаяць новым выклікам і пагрозам». 

Вераніка КАНЮТА.
Фота прэс-службы Палаты прадстаўнікоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю