Сунскія імператарскія магільні.
Падчас уборкі пшаніцы фатаграфіі тысячагадовых каменных вартавых, захаваных сярод залатых палёў у імператарскіх магільняў дынастыі Паўночная Сун (960–1127 гг.) каля горада Гун’і, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), выклікалі шырокі рэзананс у кітайскім інтэрнэце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сунскія імператарскія магільні ў Гун’і — адна з найбольш поўна захаваных старажытных пахавальных скульптурных кампазіцый Кітая. Гэты комплекс па праве называюць «музеем каменнай скульптуры пад адкрытым небам» — тут налічваецца 1027 каменных статуй, у тым ліку статуі людзей і міфічных жывёл, якія ахоўваюць спакой сямі імператараў дынастыі Паўночная Сун.
Намеснік дырэктара Цэнтра культурнай спадчыны і музейнай справы горада Гун’і Сюй Сінь тлумачыць, што незвычайны ландшафт сфарміраваўся гістарычна. З 1915 года землі вакол магільняў здаваліся ў арэнду для фінансавання мясцовай школы. Паступова ворыва арганічна ўпісалася ў архітэктурны ансамбль.
Многія інтэрнэт-карыстальнікі турбуюцца аб захаванасці старажытных помнікаў і прапануюць накрыць іх шклянымі купаламі. Аднак спецыялісты лічаць, што гэта толькі паскорыць разбурэнне. Ужо 20 гадоў комплекс ахоўваюць 122 супрацоўнікі, якія кругласутачна сочаць за станам скульптур і праводзяць прафесійную рэстаўрацыю. Падчас уборкі ўраджаю работнікі асцярожна накіроўваюць камбайны, пазбягаючы каменных статуй, а ўчасткі непасрэдна вакол помнікаў убіраюць уручную.
У апошнія гады на тэрыторыі імператарскіх магільняў, апроч пшаніцы, вырошчваюць таксама рапс і сланечнік. Кожную вясну і лета яны ярка расцвітаюць, прыцягваючы мноства турыстаў і фатографаў. Гэта жывы дыялог паміж тысячагадовай гісторыяй і сучаснасцю.