Top.Mail.Ru
239

Сярод расійскіх падлеткаў папулярны небяспечны арэх, які выклікае рак, — ці прадаюць яго ў Беларусі?

У Расіі сярод падлеткаў набірае папулярнасць новы небяспечны трэнд — ужыванне бетэлевага арэха, або бінлана. Гэты прадукт лёгка знаходзілі на буйных анлайн-маркетплэйсах. Моладзь прыцягваў абяцаны «стымулюючы і ап’яняльны эфект», аднак насамрэч бінлан можа выклікаць залежнасць і рак. Пасля публікацый у СМІ Расспажыўнагляд узяў сітуацыю пад кантроль, паведаміла «Мінская праўда».



Ведамства накіравала запыт у Асацыяцыю кампаній інтэрнэт-гандлю з патрабаваннем прадухіліць продаж патэнцыйна небяспечнай прадукцыі — бетэлевы арэх не адпавядае патрабаванням бяспекі і можа ўяўляць пагрозу для здароўя.

Чым небяспечны бінлан

Звычайна гэты арэх ужываюць не проста так, а ў выглядзе так званай бетэлевай жуйкі. У яе склад уваходзяць кавалачкі арэха арэка, лісце расліны бетэль і гашаная вапна. Часам для смаку дадаюць спецыі ці нават тытунь. У краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі такая жуйка папулярная як сродак для стымуляцыі і бадзёрасці. А ў інтэрнэце некаторыя прадаўцы карыстаюцца няведаннем пакупнікоў і рэкламуюць бінлан як «натуральны прадукт для расслаблення і яснасці розуму».

У арэху ўтрымліваюцца таксічныя рэчывы з псіхаактыўным дзеяннем. Магчымыя наступствы ўжывання:

• галаўны боль, млоснасць;
• курчы;
• фарміраванне залежнасці.

У шэрагу краін — напрыклад, у Тайвані і Кітаі — продаж і рэклама бінлана ўжо абмежаваны: даследаванні звязваюць яго ўжыванне з ростам выпадкаў раку ротавай поласці.

Маркетплэйсы пачалі праверку
Буйныя расійскія анлайн-пляцоўкі пачалі рэагаваць на сітуацыю. Wildberries абвясціў пра праверку асартыменту на наяўнасць падобных тавараў.

Як выглядае сітуацыя ў Беларусі?

На адным з маркетплэйсаў можна знайсці ў продажы гэтыя арэхі са смакам мяты. Прычым прадаецца ён у катэгорыі «чарнасліў». А ў апісанні акцэнт зроблены на эфекце мяты, які асвяжае дыханне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю