Гаворка ідзе аб участках трасы Р-53 ад Жодзіна да Барысава і М-10 ад Рэчыцы ў напрамку Калінкавічаў, растлумачылі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
— Аб’ёмы ўкладкі цэментабетоннага пакрыцця павялічваюцца. Так, калі ў 2021–2025 гадах цэментабетон быў задзейнічаны на 60 км рэспубліканскіх аўтадарог, то Дзяржпраграмай «Дарогі Беларусі» да 2030 года плануецца пакласці 175 км — гэта значыць амаль у тры разы больш, чым зроблена за папярэднюю пяцігодку, — расказаў начальнік упраўлення развіцця аўтамабільных дарог Мінтранса Леанід Зянкевіч.
Акрамя новага будаўніцтва і рэканструкцыі, цэментабетоннае пакрыццё сёння выкарыстоўваецца пры капітальным рамонце дарог першай катэгорыі: на асфальт укладваецца пласт цэментабетону таўшчынёй 24 см.
У 2025 годзе такія падыходы рэалізаваны пры капрамонце аўтадарогі М-4 Мінск — Магілёў на выездзе са сталіцы. На чарзе — найбольш напружаныя ўчасткі Р-28,
М-6, Р-1 і Р-23 у межах другой кальцавой аўтадарогі Мінска.