8,2 тыс. выпускнікоў каледжаў змогуць паступіць у ВНУ па скарочанай праграме сёлета. Пра гэта расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, паведамляе БелТА.
«У гэтым годзе прыкладна на 50 спецыяльнасцей мы скарацілі тэрмін да трох гадоў навучання на завочнай форме. 8,2 тыс. выпускнікоў каледжаў у гэтым годзе змогуць паступіць на дадзеную траекторыю і атрымаць адукацыю вышэйшую ў скарочанай форме. Але таксама застаецца магчымасць у рабят, якія заканчваюць каледжы, паступіць і на завочны поўны тэрмін навучання. Тут трэба таксама некалькі развеяць міф або недастатковае разуменне ў нашых выпускнікоў каледжаў, што яны канкуруюць пры паступленні на завочную форму з выпускнікамі школ, якія актыўна вывучалі навучальныя прадметы, здалі цэнтралізаваныя экзамены (ЦЭ), цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ). З мінулага года ў нас ужо ўведзена такая практыка: каб паступіць на завочную форму атрымання адукацыі, неабходна або мець стаж 10 месяцаў па выбраным профілі, чаго выпускнік школы не можа мець фізічна, або трэба мець спецыяльнасць профільную з каледжа, якая дае магчымасць паступаць у ВНУ», — растлумачыў Сяргей Пішчоў.
Завочная форма з мінулага года ў пераважнай большасці прызначана для дзяцей, якія заканчваюць каледж, падкрэсліў ён. Пры гэтым выпускнікам каледжаў, якія не змогуць паступіць на скарочаную форму, не варта адчайвацца. «Інфармацыйную работу мы праводзілі і рэкамендавалі ім у тым ліку зарэгістравацца на ЦЭ і ЦТ, каб мець магчымасць паступіць у ВНУ на поўны тэрмін навучання», — сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення.