Top.Mail.Ru
196

Сёлета ў Мінску адрамантуюць 16 фантанаў

Сёлета ў сталіцы адрамантуюць 16 фантанаў, расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства «Мінскзелянбуд» Аляксандр Ермаловіч, паведамляюць «Минск-Новости».


— У нас на балансе знаходзіцца 39 фантанаў, як правіла, яны абслугоўваюцца і рамантуюцца ў міжсезонны перыяд. На працягу гэтага года рамонт чакаюць 16 фантанаў, каб яны і далей радавалі сваёй прыгажосцю жыхароў і гасцей сталіцы, — растлумачыў Аляксандр Ермаловіч.

Абнаўленне, у прыватнасці, чакае фантаны на пр. Пераможцаў, пл. Я. Коласа, пл. Незалежнасці, каля Опернага тэатра, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, будынка аэравакзала і на бульвары Мулявіна.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю