Сёння — дзень Хатынскай трагедыі. Адна з тых жалобных дат, якія не лечыць час. Колькі б гадоў ні мінула — боль не сціхае. І сэрца ў гэты дзень рвецца ад болю і імкнецца ў Хатынь. Каб папрасіць прабачэння ў тых, хто згарэў у тым страшным полымі, каб успомніць іх пайменна. Каб чарговы раз паклясціся ім і самім сабе, што зробім усё, каб ніколі больш «у віхуры пажараў жыццё не ўмірала»...
Сёння ў Хатынь арганізаваны рух аўтобусаў, каб туды маглі трапіць усе, каго сэрца кліча…
Расклад руху аўтобусаў па прыгарадным маршруце № 659 «Мінск — Хатынь — Мінск» (22 сакавіка 2025 года)