Спецыяльную таблічку для перасячэння праезнай часткі веласіпедыстамі і асобамі, якія кіруюць сродкамі персанальнай мабільнасці (СПМ), без спешвання, распрацавалі праваахоўнікі. Аб гэтым расказаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, перадае БелТА.
«Да 2022 года пры перасячэнні дарогі веласіпедыстам неабходна было спешыцца. Да нас шмат разоў звярталіся прадстаўнікі веласупольнасцей, і было прынята рашэнне ўнесці змяненні ў ПДР. Праз веласіпедны пераезд або праезную частку веласіпедысты маглі перамяшчацца, не перавышаючы хуткасць 10 км/гадз. Аднак адразу ж адбыўся скачок ДТЗ, у тым ліку з цяжкімі наступствамі
Міністр зазначыў, што праваахоўнікі прааналізавалі сітуацыю, правялі грамадскае абмеркаванне, даведаліся меркаванне спецыялістаў. «Усе прыйшлі да аднаго меркавання — на сённяшні дзень веласіпедыстам неабходна спешвацца. Галоўнае пытанне, якое сёння абмяркоўваецца ў інтэрнэце веласіпедыстамі, заключаецца ў тым, што пры руху па Мінску даводзіцца пастаянна спешвацца. Для камфорту веласіпедыстаў намі будуць устанаўлівацца дадатковыя веласветлафоры. З улікам таго, што гэта не хуткі працэс, намі распрацавана і зацверджана спецыяльная таблічка, якая ўжо ўстанаўліваецца ў Мінску для перасячэння праезнай часткі веласіпедыстамі», — падкрэсліў кіраўнік праваахоўнага ведамства.
Спецыяльныя таблічкі і веласвятлафоры будуць устанаўлівацца там, дзе няма канфлікту інтарэсаў пры руху паміж вадзіцелем і веласіпедыстам. «Калі на пераходзе ўстаноўлены веласветлафор і гарыць яго зялёны сігнал, то веласіпедыст або вадзіцель СПМ можа перасякаць праезную частку не спешваючыся. Калі разам з пешаходным святлафорам знізу ёсць спецыяльная таблічка, то веласіпедыст і асоба на СПМ таксама могуць перасякаць дарогу без спешвання», — растлумачыў міністр.
Як паведамлялася раней, 1 верасня ўступілі ў сілу асноўныя палажэнні ўказа Прэзідэнта нумар 295 аб унясенні змяненняў у правілы дарожнага руху. У прыватнасці, у абноўленых правілах дарожнага руху замацаваны абавязак веласіпедыстаў і самакатчыкаў спешыцца пры перасячэнні праезнай часткі дарогі.