У ноч з 5 на 6 мая Бабруйск пабіў абсалютны месячны рэкорд мінімальнай тэмпературы. Паводле звестак сіноптыкаў тэматычнага Telegram-канала «Метеавайб», «так холадна ў маі не было ніколі». Размова ў першую чаргу ідзе аб метэастанцыі, дзе і зафіксавалі паказчыкі.
Улічваючы, што назіранні на ёй вядуцца з 1901 года, атрымліваецца, упершыню за 124 гады ў маі ў Бабруйску было халадней за ўсё −4,5°С. Папярэдні рэкорд належаў 1999 году: тады 6 мая прыборы зафіксавалі мароз у −4,0°С.
«На глебе маразы былі яшчэ мацнейшыя. На метэастанцыі „Палеская“ і „Бабруйск“ яны паніжаліся да −9°С. Толькі на 6 метэастанцыях з 48 сёння ноччу тэмпературы паветра былі станоўчымі», — дадалі спецыялісты.