Top.Mail.Ru

Такаеў: гандаль Беларусі і Казахстана развіваецца паспяхова, мы настроены на далейшыя вынікі

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас свайго афіцыйнага візіту ў Астану сустрэўся з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, паведаміла БелТА.


На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і прамкааперацыі.

«Аляксандр Генрыхавіч, рады вітаць Вас у Астане. Гэта ваш першы афіцыйны візіт да нас у якасці кіраўніка ўрада. Мы лічым гэты візіт вельмі важным з улікам узроўню развіцця супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі. Гандаль паміж нашымі краінамі паспяхова развіваецца. Казахстан з’яўляецца другім гандлёвым партнёрам Беларусі (сярод краін СНД. — Заўв. БелТА). Мы з вялікай сімпатыяй і павагай ставімся да вашай краіны, да вашага народа, яго самабытнай культуры. Вядома ж, у развіцці нашых адносін велізарная заслуга беларускага лідара Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Карыстаючыся магчымасцю, хацеў бы перадаць прывітанне і найлепшыя пажаданні Прэзідэнту Беларусі. Мы настроены на самую пазітыўную работу з адпаведным вынікам. Зацікаўлены ў тым, каб паспяховае развіццё супрацоўніцтва мела свой працяг», — сказаў Касым-Жамарт Такаеў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю