Пераможцам бітвы караваяў, якая разгарнулася па ініцыятыве тэлеграм-канала «Пул першага», стала Магілёўская вобласць.
«Беларусь, сустракаем пераможцу бітвы караваяў! Першае месца — Магілёўская вобласць. Больш за паўмільёна галасоў! Нежартоўнае супрацьстаянне, якое ішло да апошніх секунд! І мінімальны разрыў паміж лідарамі», — гаворыцца ў паведамленні.
Арганізатары выказалі падзяку ўсім, хто ўдзельнічаў у галасаванні і дапамог выбраць народнага фаварыта сярод твораў каравайнага мастацтва.
«Усе гэтыя дні мы назіралі, як вы падтрымлівалі свой рэгіён. І можам сказаць адно: такія бітвы краіне патрэбныя», — адзначылі ў тэлеграм-канале «Пул першага».
«Усе нашы выдатныя караваі працягваюць упрыгожваць Залу ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці. Ну а іх стваральнікаў — у падзяку за гэтую прыгажосць — чакаем у госці на экскурсію!» — адзначылі арганізатары.