Top.Mail.Ru

Таксі пад пільнай увагай. ДАІ праводзіць комплекс мерапрыемстваў з 1 кастрычніка

Прафілактычныя мерапрыемствы для павышэння бяспекі дарожнага руху, прадухілення і зніжэння цяжару наступстваў ДТЗ з удзелам таксі праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя па ўсёй краіне з 1 па 9 кастрычніка, паведамілі БелТА ў МУС.



Паводле даных першага намесніка начальніка ГУ ДАІ МУС Андрэя Гаркушы, з пачатку года з удзелам таксі адбылося 67 ДТЗ, у якіх 74 чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжару. 

Інспектары ДАІ нацэлены на спыненне грубых парушэнняў, у першую чаргу адхіленне ад кіравання асоб у стане ап’янення, бяспраўнікаў, злосных парушальнікаў скорасных абмежаванняў, а таксама правіл манеўравання. Для іх выяўлення будуць актыўна выкарыстоўвацца магчымасці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

Супрацоўнікі ДПС правяраюць выкананне бяспечных умоў перавозкі пасажыраў, тэхнічны стан эксплуатуемага транспарту. Пры выяўленні парушэнняў кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання будуць прыцягнуты да адказнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю