Top.Mail.Ru

Таксіст збярог пенсіянерку з Бабруйска ад перадачы грошай ашуканцам

Кіроўца таксі з Бабруйска паведаміў у сталічную міліцыю, што яго пасажырка можа знаходзіцца пад уплывам махляроў. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.


Ён вёз жанчыну ў Мінск і звярнуў увагу на яе занепакоены выгляд і размову па тэлефоне ўсю дарогу. Яна прызналася, што едзе «дэклараваць» свае зберажэнні. Дабраўшыся да месца прызначэння, таксіст убачыў жылы дом, а не падатковую інспекцыю, і канчаткова пераканаўся ў сваёй здагадцы. Дзякуючы яго ўважлівасці грошы ўдалося захаваць.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што 61-гадовай пенсіянерцы патэлефанавалі ілжэсупрацоўнікі газавай службы і папрасілі назваць код з SMS для «праверкі абсталявання». Затым нібыта праваахоўнікі расказалі, што ад яе імя зламыснікі праводзяць незаконныя фінансавыя аперацыі. Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, бабруйчанцы загадалі тэрмінова прыбыць у Мінск і прывезці ўсе наяўныя грошы.

У МУС нагадалі, што праваахоўнікі, работнікі банкаўскіх і іншых устаноў не тэлефануюць грамадзянам у мэсэнджарах. Калі невядомыя па тэлефоне патрабуюць здзейсніць якія-небудзь маніпуляцыі з фінансамі (дэклараваць, пакласці на бяспечны рахунак, аддаць кур’еру і г. д.) — неадкладна спыніце размову і паведаміце пра гэта ў міліцыю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю