Пра надвор’е ў Беларусі 5 красавіка расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю ноччу будзе воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах чакаюцца невялікія ападкі (у асноўным дождж). Днём прагназуецца пераменная воблачнасць, месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, у асобных раёнах — 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў. Днём будзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе-да плюс 17 градусаў.