Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю прынята пастанова № 28, якая прадугледжвае планавае павышэнне тарыфаў на чыгуначныя перавозкі пасажыраў і багажу ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МАРГ.
Тарыфы на паслугі чыгуначных і аўтамабільных тэрміналаў павялічацца ў сярэднім на 5-7 %.
На гарадскіх лініях праезд у межах аднаго тарыфнага пояса падаражэе на 54 капейкі, у межах двух — на 69 капеек. На рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях памер павышэння залежыць ад адлегласці, класа лініі (эканам або бізнес), тыпу рухомага саставу і вагона.
Напрыклад, цягнік рэгіянальных ліній эканамкласа Мінск — Рудзенск — плюс 50 капеек, рэгіянальных ліній бізнес-класа Мінск — Бабруйск — плюс 1,83 рубля, міжрэгіянальных ліній эканамкласа Мінск — Гродна: плацкарт — плюс 1,04 рубля, купэ — плюс 1,44 рубля, міжрэгіянальных ліній бізнес-класа Мінск — Гомель (вагон 2-га класа) — плюс 3,01 рубля.
Рашэнне прынята ў рамках запланаванага павышэння рэгуляваных цэн і тарыфаў у 2026 годзе. Мэта — забяспечыць пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў перавозчыкаў.
Пастанова ўступае ў сілу з 8 мая 2026 года.