Top.Mail.Ru

Тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Мінска павышаюцца з 25 лістапада

У Мінску з 25 лістапада павышаюцца тарыфы на праезд у грамадскім транспарце. Гэта прадугледжана рашэннем Мінгарвыканкама № 4937 ад 23 лістапада 2026 года, паведамляе БелТА.


Новыя фіксаваныя тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ў рэгулярных зносінах павялічваюцца на 10 капеек. Кошт адной паездкі ў аўтобусах, тралейбусах і трамваях складзе 1,20 рубля. Праезд у метрапалітэне падаражэе да 1,25 рубля. 

Акрамя таго, зменіцца тарыф на праезд у гарады-спадарожнікі Мінска і Нацыянальны аэрапорт Мінск. Цяпер ён устаноўлены ў памеры 5 рублёў за адну паездку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю