Сетка электразарадных станцый Malanka «Беларуснафты» з 1 жніўня павышае тарыфы на зарадку электрамабіляў, паведамляе БелТА.
Сетка электразарадных станцый Malanka «Беларуснафты» з 1 жніўня павышае тарыфы на зарадку электрамабіляў, паведамляе БелТА.
Кошт паслугі за 1 кВт. гадз павольнай зарадкі цяпер складае Br0,49, хуткай зарадкі — Br0,65.
Тарыфы на рэзерваванне і выкарыстанне канектара пасля заканчэння зарадкі застаюцца без змяненняў.
Апошні раз тарыфы мяняліся 1 красавіка 2025 года.
«Беларуснафта» з’яўляецца нацыянальным аператарам па развіцці электразараднай інфраструктуры на тэрыторыі Беларусі. У сетку ўваходзяць больш за 700 ЭЗС па ўсёй краіне, іх колькасць плануецца павялічваць.