Top.Mail.Ru
238

«Татаў дзень» прапануюць адзначыць магіляўчанам і гасцям горада 1 мая

«Татаў дзень» прапануюць адзначыць жыхарам і гасцям Магілёва 1 мая. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Цэнтральную гарадскую бібліятэку імя К. Маркса.


Тэматычнае свята разгорнецца ў Тэатральным скверы. Усім гасцям прапануюць шмат інтэрактываў і разнастайных гульняў. А галоўнымі героямі стануць таты і дзеці.

Так, можна будзе пабываць у літаратурным кутку «Татавы гісторыі». Тут таты будуць чытаць дзецям кароткія і займальныя апавяданні. На гульнявой пляцоўцы «Кніжны кракадзіл» прапануюць адгадаць розных літаратурных персанажаў. Падрыхтавалі арганізатары і спартыўныя актыўнасці. Напрыклад, «Выдатны стралок», дзе ўсе ахвочыя будуць кідаць мячык у цэль, а гасцям прапануюць скласці і запусціць папяровыя самалёцікі. Чый далей праляціць, той і пераможа.

Таксама пад адкрытым небам пройдзе турнір знаўцаў «Тата-віктарына». Тут дзеці будуць задаваць каверзныя пытанні татам, на якія тыя павінны будуць адказаць. На інтэрактыўным стэндзе «Мой тата такі...» можна будзе прызнацца ў любові таце пры дапамозе стыкераў. А яшчэ ўсім ахвочым прапануюць зрабіць тэматычны аквагрым.

Пачатак свята ў 12:00 гадзіне. Уваход вольны.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю