Top.Mail.Ru

Крутой: Тавараабарот Беларусі і Расіі ў студзені — кастрычніку вырас на 1,8 %

Тавараабарот Беларусі і Расіі ў студзені — кастрычніку вырас на 1,8 %. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой у час пасяджэння Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, паведамляе БелТА.


«З задавальненнем адзначаю захаванне высокіх тэмпаў і аб’ёмаў узаемнага тавараабароту ва ўмовах санкцыйнага ціску на нашы краіны. За 10 месяцаў бягучага года, паводле даных беларускай статыстыкі, аб’ём гандлю таварамі склаў $44 млрд з тэмпам росту 101,8 %. Па паслугах лічбы яшчэ вышэйшыя. Прырост гандлю паслугамі — 17 %, ён склаў $6,5 млрд», — сказаў Дзмітрый Крутой.

Паводле яго слоў, арыенцірам у сумеснай рабоце з’яўляюцца асноўныя кірункі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024—2026 гады. «На пачатак снежня выканана больш за трэць мерапрыемстваў, а менавіта 115 з 310, або амаль 40 %. Міністэрствамі эканомікі дзвюх краін пачата работа над асноўнымі кірункамі на чарговы трохгадовы перыяд», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Па аналогіі з папярэднім дакументам акцэнт у 2027—2029 гадах будзе зроблены на развіцці ключавых сфер для Саюзнай дзяржавы. Гэта прамысловая палітыка, тэхналагічны суверэнітэт, гарантаванне харчовай бяспекі, транспарт, энергетыка і турызм. Для рэалізацыі гэтых асноўных кірункаў таксама будуць распрацаваны і зацверджаны планы мерапрыемстваў з дэталёвымі механізмамі практычнай рэалізацыі.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю