Top.Mail.Ru

Тавараабарот Кітая з краінамі — удзельніцамі ініцыятывы «Пояс і шлях» перавысіў 20,3 трыльёна юаняў

За першыя тры кварталы тавараабарот паміж Кітаем і краінамі — удзельніцамі ініцыятывы «Пояс і шлях» перавысіў 20,3 трыльёна юаняў, прадэманстраваўшы рост на 17,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым экспарт вырас на 16,6 працэнта, а імпарт — на 17,9 працэнта, перадае «Сіньхуа».


Па меры грунтоўнага прасоўвання высакаякаснай рэалізацыі ініцыятывы «Пояс і шлях» Кітай і краіны-ўдзельніцы падтрымліваюць двухбаковае ўзаемадзеянне ў гандлёвай сферы, пры гэтым тэндэнцыя да дасягнення ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу становіцца ўсё больш відавочнай.

У студзені—верасні тавараабарот Кітая з амаль 80 працэнтаў краін — удзельніц ініцыятывы «Пояс і шлях» вырас. Доля гэтых дзяржаў у агульным аб’ёме імпарту і экспарту Кітая склала 51 працэнт, а іх уклад у рост знешнегандлёвага абароту краіны за адпаведны перыяд дасягнуў 47,1 працэнта.

Згодна з апошнімі міжнароднымі данымі, за першыя сем месяцаў бягучага года Кітай увайшоў у тройку найбуйнейшых гандлёвых партнёраў 134 краін-удзельніц і стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам для 74 дзяржаў — удзельніц глабальнай ініцыятывы.

Транспартная пагранічная лагістыка адрозніваецца шматграннасцю і разнастайнасцю. За першыя тры кварталы аб’ём імпарту і экспарту паміж Кітаем і краінамі — ўдзельніцамі ініцыятывы «Пояс і шлях», якія ажыццяўляюцца водным транспартам, склаў амаль 13 трлн юаняў, што на 7,1 працэнта больш, чым годам раней. Разам з тым, аб’ёмы імпарту і экспарту аўтамабільным і чыгуначным транспартам павялічыліся на 34,1 працэнта і 16,4 працэнта адпаведна. Аб’ём імпарту і экспарту, якія ажыццяўляюцца паветраным транспартам, вырас на 60,1 працэнта, што стала самым высокім паказчыкам сярод асноўных відаў транспарту.

Прастора для супрацоўніцтва працягвае пашырацца. Што да экспарту, то Кітай у рамках адзінага планавання прасоўвае рэалізацыю буйных знакавых праектаў, а таксама шэрагу менш маштабных, але эфектыўных для паляпшэння народнага дабрабыту праектаў.

За першыя тры кварталы экспарт з Кітая ў краіны — удзельніцы ініцыятывы «Пояс і шлях» у рамках выканання падрадных работ наблізіўся да 100 млрд юаняў, садзейнічаючы будаўніцтву буйных інфраструктурных аб’ектаў. Экспарт хірургічных робатаў у такія краіны павялічыўся ў 3,9 раза, аказаўшы ім дапамогу ў паляпшэнні медыцынскіх умоў.

У перспектыве на кітайскі рынак будзе паступаць усё больш высакаякаснай прадукцыі з краін — удзельніц ініцыятывы «Пояс і шлях», што будзе садзейнічаць пашырэнню прасторы для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Кітаем і гэтымі краінамі.

Мікалай ЛІТВІНАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю