Пра гэта заявіў па выніках пасяджэння сумеснай беларуска-пакістанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якая прайшла ўчора ў Мінску, яе сустаршыня, міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка.
У гутарцы з журналістамі ён адзначыў двухбаковы рост тавараабароту:
— За 2024 год ён вырас на 4,6% і склаў 50,3 мільёна долараў ЗША. Дзесьці 70% — гэта прадукцыя прадпрыемстваў прамысловасці. Таму ў рамках візіту нашых пакістанскіх калег будзе праведзены шэраг двухбаковых сустрэч.
Плануецца наведванне прадпрыемстваў прамысловасці, уключаючы МАЗ і МТЗ:
— І тут, безумоўна, мы бачым вялікі патэнцыял для нашага супрацоўніцтва. Мы таксама прапануем нашы магчымасці па пастаўках электратранспарту, электратрансфарматараў, спецыяльнай тэхнікі.
Аляксей Кушнарэнка адзначыў інтэнсіўнасць сустрэч і супрацоўніцтва, асабліва апошнім часам:
— Толькі за апошнія 6 месяцаў мы трэці раз сустракаемся са спадаром федэральным міністрам, які з’яўляецца сустаршынёй нашай міжурадавай камісіі. Паспяхова прайшоў бізнес-форум у лістападзе мінулага года ў Ісламабадзе. Мы плануем правесці аналагічнае мерапрыемства тут, у Рэспубліцы Беларусь, у рамках запланаванага візіту прэм’ер-міністра Ісламскай Рэспублікі Пакістан.
Міністр таксама расказаў аб дамоўленасці актыўна прадстаўляць магчымасці адзін аднаго ў рамках выставачных мерапрыемстваў, якія праходзяць у дзвюх краінах.
— Актыўна ўзаемадзейнічаюць створаныя рабочыя групы па розных сферах і напрамках. Усё гэта — аснова нашага паспяховага супрацоўніцтва з Пакістанам. У нас ёсць самае галоўнае — воля і жаданне развіваць двухбаковае супрацоўніцтва, — падкрэсліў ён.
У сваю чаргу Джам Камаль Хан выказаў надзею на развіццё двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх кірунках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць:
— Як мы абмеркавалі ў ходзе нашай сённяшняй сустрэчы з маім калегам, сустаршынёй міжурадавай камісіі — міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь, уяўляецца, што на дадзеным этапе найбольш актуальным з’яўляецца ўзаемадзеянне ў наступных сектарах эканомікі: сельская гаспадарка, прамысловасць і тэхналогіі, а таксама шырокі шэраг іншых кірункаў двухбаковага ўзаемадзеяння.
Ён адзначыў, што, рэалізуючы дамоўленасці ў ходзе праведзеных у рамках візіту прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі прадукцыйных сустрэч і перагавораў, бакі ўжо прыступілі да падрыхтоўкі напярэдадні візіту ў
Беларусь прэм’ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа «дарожнай карты» развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на найбліжэйшую перспектыву, якая стане асновай для выбудоўвання ўзаемадзеяння.